Назапашвальныя карткі "А-100 +"

Назапашвальныя карткі "А-100 +"

Новость опубликовала компания "А-100"



Выгадная картка «А-100+» дазваляе назапашваць балы і аплачваць імі пакупкі ў сетцы АЗС «А-100».

  1. Купiце картку. 
  2. Назапашвайце балы.
  3. Аплачвайце баламі.

Як працуе назапашвальная праграма? 

Запраўляючыся палівам, карыстаючыся паслугамі сеткі «А-100» і купляючы ў магазіне АЗС, вы можаце назапашваць балы на ваш індывідуальны рахунак. Потым вы можаце траціць гэтыя балы на тавары i паслугі. 

За кожныя 20 000 рублёў, выдаткаваныя ў сетцы АЗС, на вашу картку налічваецца 1 бал.

Як атрымаць назапашвальную картку?  

Для атрымання назапашвальнай карткі «A-100+» вам трэба: 

  1. Запоўнiць анкету. 
  2. Перадаць анкету аператару любой АЗС сеткі «А-100» i купiць картку.
  3. Атрымаць назапашвальную картку ў аператара.
  4. Прад'яўляць назапашвальную картку пры кожным візіце на АЗС «А-100».

Назапашвальная картка А-100+ даступна для выкарыстання толькі фізічным асобам. 

Для работы з юрыдычнымі асобамі прадугледжана сістэма безнаяўных разлікаў 

Хто можа стаць удзельнікам праграмы? 

Стаць удзельнікам назапашвальнай праграмы «A-100+» можа кожны аўтаўладальнік, які аплаціў набыццё паліва ў сетцы АЗС «А-100» наяўнымі грашыма ці банкаўскай карткай. 

Праграма «A-100+» не распаўсюджваецца на аўтамабілістаў, якія набываюць паліва па талонах ці паліўных картках.

Як налічваюцца балы?

Усё проста! За кожныя 20 000 рублёў, выдаткаваныя ў сетцы АЗС "А-100", Вы атрымліваеце 1 бал. Балы акругляюцца да двух знакаў пасля коскі. 

Калі ласка, звярніце ўвагу: 

  1. Пры першай куплі, якая дае права на атрыманне назапашвальнай карткі, балы не налічваюцца.
  2. Максімальная колькасць балаў, якія могуць быць налічаны на рахунак кожнага ўдзельніка праграмы - 167 000 балаў. Пры перавышэнні ліміту балы больш не налічваюцца – спяшайцеся выдаткаваць балы на карысныя для вас і вашага аўтамабіля рэчы!

Як можна выкарыстоўваць назапашаныя балы? 

Вы самі вырашаеце, калі, на што і колькі балаў выдаткаваць! 

Тавары і паслугі, якія можна атрымаць у абмен на балы, вы заўсёды можаце знайсці на сайце АЗС «А-100» у "Каталозе А-100+". Каталог можа змяняцца – не пакідайце куплю на потым! 

Як даведацца, колькі балаў назапасілася на картцы? 

Вы заўсёды можаце атрымаць інфармацыю пра колькасць балаў на вашай назапашвальнай картцы: 

  • па тэлефоне 8-017-233-33-33 
  • у аператара АЗС

Што рабіць, калі вы пашкодзілі назапашвальную картку? 

Калі вы пашкодзілі назапашвальную карту ці яна не працуе, вы можаце заблакаваць і замяніць картку. Для блакаваня назапашвальнай карткі, калі ласка, звяжыцеся з намі па тэлефоне 8-017-233-33-33 у працоўныя дні з 8.30 да 17.30. Увага: Калі прычынай выхаду карткі са строю сталі механічныя пашкоджанні, то пры яе замене з вашага рахунка будуць спісаны 50 балаў. Калі на вашым рахунку будзе менш за 50 балаў, то яны будуць спісаны ў поўным памеры да 0.


Оставить комментарий

Для того чтобы оставить комментарий, пожалуйста, войдите или зарегестрируйтесь.
Войти через:
Загрузка комментариев...